Вэрбоўшчыкі людзей на будоўлі Масквы пакараны 10 і 11 гадамі зьняволеньня

Радыё Свабода, Гомель Сёньня суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў двух гамельчукоў і жыхара Рэчыцы вінаватымі ў гандлі людзьмі з мэтай працоўнай эксплюатацыі.
Адзін з абвінавачаных пакараны адзінаццацьцю гадамі турэмнага зьняволеньня, два іншых – дзесяцьцю.

Як устанавілі супрацоўнікі рэгіянальнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй, асуджаныя вэрбавалі й перапраўлялі жыхароў Рэчыцкага, Сьветлагорскага, Веткаўскага ды іншых раёнаў на будоўлі Масквы. Там яны абіралі землякоў – прысвойвалі іх заробкі. Рабочы дзень у завэрбаваных быў ненармаваным, харчаваліся яны кепска, жылі ў бараках.

Пацярпелымі ў справе праходзілі 24 чалавекі.