Сход маладых хрысьціянскіх дэмакратаў у Полацку

Радыё Свабода Сёньня ў Полацку зладзілі сход актывісты моладзевага крыла беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху. Апроч палачанаў на ім прысутнічалі актывісты зь Менску, Смалявічаў, Койданава, Жлобіну, Бабруйску, Наваградка ды іншых гарадоў і мястэчак.
Агулам на сходзе прысутнічала блізу 30 чалавек. Кіраваў ім малады палітык з Бабруйску Валер Мацкевіч. Паводле спадара Мацкевіча, мерапрыемства ладзілася ва ўмовах кансьпірацыі.

На сходзе абмяркоўваліся пытаньні пашырэньня ўплыву хрысьціянска-дэмакратычных ідэяў на моладзь і актывізацыі хвалі падтрымкі руху “За свабоду”. Абмяркоўвалася таксама пытаньне ўзаемадзеяньня хрысьціянскіх дэмакратаў з “Маладым Фронтам” ды іншымі моладзевымі аб’яднаньнямі.