Правілы гандлю для замежнікаў зьменяцца ад 10 сьнежня

Радыё Свабода 10 сьнежня ў Беларусі зьмяняюцца правілы гандлю на рынках для замежнікаў, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Адпаведна з пастановай Савету міністраў №1483, адміністрацыі рынкаў Беларусі ня маюць права даваць гандлёвых месцаў замежнікам, калі тыя не зарэгістраваныя ў мясцовым аддзеле міліцыі.

Даведка на часовае знаходжаньне ў Беларусі мусіць быць аформленая ў натарыяльнай канторы.

Тлумачыць начальніца аддзелу Міністэрства гандлю Вольга Скурко:

“Гэта ініцыятыва Міністэрства ўнутраных справаў. Асноўная мэта — прымусіць іх хоць неяк зарэгістравацца як замежных грамадзянаў, што прыехалі ў Беларусь. Ніхто не атрымае гандлёвага месца на рынку, пакуль не прынясе даведкі, што стаў на ўлік”.

Як пацьвердзіла Вольга Скурко, новыя правілы набудуць сілу 10 сьнежня.