Лічба дня: 1 308 загіблых

Радыё Свабода Сёлета на дарогах Беларусі ў выніку дарожна-транспартных здарэньняў загінулі 1 308 чалавек.
Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды старшы інспэктар ДАІ Менску Мікалай Васільёў. Найчасьцей аварыі, у тым ліку і са сьмяротным вынікам, прыпадаюць на суботу і нядзелю – з прычыны нецьвярозага стану кіроўцаў.