Мартыралёг “Свабоды”: Іван Дубатоўка

Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён
ДУБАТОЎКА Іван Якаўлевіч, нар. 1899 у в. Лапцевічы Слонімскага павету, беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, старшыня к-су “Н-Жыцін” Старадароскага р-ну ў в. Жыціна. Арыштаваны 37.11.06. Асуджаны 37.12.11 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як польскі шпіён паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.12.28. 61.03.15 справа перагл. вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 17010-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы ўзгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.