Мазыр: затрымалі 25 школьнікаў

Любоў Лунёва, Менск У Мазыры міліцыянты затрымалі школьнікаў, якія выйшлі на плошчу Леніна пратэставаць супраць адмены льготаў.
Дваццаць пяць чалавек знаходзяцца ў пастарунку міліцыі. Спачатку міліцыянты затрымалі чатырнаццаць школьнікаў, яшчэ дзесяцёх спынілі за васемсот мэтраў ад месца правядзеньня акцыі. У маладзёнаў знайшлі расьцяжку “Не — адмене льготаў!”.

Міліцэйскае кіраўніцтва высьвятляе, хто арганізаваў акцыю.