“Ракаўскі кірмаш” ад 1 студзеня не працуе з часткай прыватных прадпрымальнікаў

Алесь Дашчынскі, Менск Адміністрацыя менскага “Ракаўскага кірмашу” папярэдзіла частку індывідуальных прадпрымальнікаў, што з 1 студзеня зь імі не працягнуць дамовы арэнды.
Сябра рады прадпрымальнікаў кірмашу Алена Васільчык сказала:

“Нас выкідаюць на вуліцу — пяцьдзясят прадпрымальнікаў. Гэта цяпер, а потым зноў зьбіраюцца. Гэтае памяшканьне аддадуць адной юрыдычнай асобе. І нават прычынаў не патлумачылі, гэта ўжо мы высьветлілі. А ім проста сказалі, што да 31 сьнежня яны мусяць вызваліць гандлёвае памяшканьне”.

Прадстаўнік адміністрацыі рынку Ільля Канопліч сказаў, што права адміністрацыі — працягваць ці не працягваць дамову. Адміністрацыя плянуе рэканструкцыю будынку. Спадар Канопліч не выключае, што памяшканьне перададуць юрыдычнай асобе.