Пратэстанцкі біскуп просіць спыніць перасьлед З.Дашкевіча

Алесь Дашчынскі, Менск Пратэстанцкі біскуп Вячаслаў Ганчарэнка накіраваў зварот да судзьдзі Шклоўскага райсуду Тацяны Кашкінай. Ў ёй сьвятар просіць спыніць крымінальны перасьлед Зьмітра Дашкевіча.
У звароце гаворыцца, што наяўнасьць артыкулаў, па якіх вінавацяць эвангельскага хрысьціяніна і беларускага патрыёта Зьмітра Дашкевіча, сьведчыць “як недалёка мы адышлі ад трагічнай рэчаіснасьці сталінскіх рэпрэсій”. Віктар Ганчарэнка заклікаў судзьдзю вяршыць праведны суд, праявіць міласьць, спыніць крымінальны перасьлед Зьмітра Дашкевіча і садзейнічаць яго хутчэйшаму вызваленьню.