У Беларусі падвысяцца штрафы

Уладзімер Глод, Менск Урад Беларусі прыняў рашэньне падвысіць ад 1 сьнежня памер базавай велічыні з 31 да 35 тысячаў рублёў. Да базавай велічыні прывязаныя розныя адміністратыўныя сплаты.
Эканаміст Міхась Залескі так камэнтуе для Радыё Свабода гэтае рашэньне:

“Гэткім чынам бюджэт будзе папаўняцца. Розныя штрафы грунтуюцца як раз на базавых велічынях. А калі казаць наагул, дык я такога падыходу не разумею. Чаму менавіта 35 тысячаў? Ніхто не кажа, на чым грунтуюцца такія разьлікі. Таму бярэцца нейкая адвольная велічыня, і маніпуляцыі зь ёй робяцца таксама адвольныя”.