“Два погляды на Эўропу”

Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB у Менску адкрываецца вялікая фотавыстава, якая адкрывае культурна-адукацыйны праект “Два погляды на Эўропу”. Палову экспазыцыі складюць здымкі з Літвы, а другую палову – здымкі беларускіх фатографаў.
Згаданы праект уваходзіць у шэраг іншых праектаў з агульнай назвай “Дні Эўропы ў Беларусі”. “Гэтыя праекты дазволяць нам распавесьці пра тое, што ёсьць Эўразьвяз, аб ягоных каштоўнасьцях і культуры” – адзначае Жан-Эрык Хольцапфэль, каардынатар па сувязях з Беларусьсю Прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі.

З экспанатамі выставы можна пазнаёміцца да 8-га лістапада. Потым экспазыцыю правязуць па абласных цэнтрах Беларусі. Прынамсі, ужо 9-га лістапада яе можна будзе пабачыць у Горадні. • Прадстаўнікі Эўразьвязу наведалі Горадню, 13.12.2006