У Мілінкевіча ўзялі ў мастоўскім пастарунку тлумачэньні

Сяргей Астраўцоў, Горадня Пасьля вулічнай сустрэчы з жыхарамі ў Мастах кіраўніку Руху “За свабоду” Аляксандру Мілінкевічу давялося наведаць разам зь міліцыянтамі пастарунак. Яны высьвятлялі: ці не была сустрэча несанкцыянаваным мерапрыемствам?
Як паведаміў нам былы дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарэмбюк, ніякіх прыкметаў сходу ці мітынгу не было: ніхто не прамаўляў, ні за што не галасавалі, ніякіх рашэньняў не прымалі, гукаўзмацняльнай апаратурай не карысталіся.

Пасьля таго, як Аляксандра Мілінкевіча адпусьцілі, ён сустрэўся зь мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.