У Кіеве сьвяткавалі “Дзень Бульбы”

Паўло Зуб’юк, Кіеў Сёньня ў Кіеве актывісты ініцыятывы "Салідарнасьць" правялі акцыю з назвай "Дзень Бульбы". Сёньняшняя акцыя ня мела ніякага дачыненьня да грамадзка-палітычных праблемаў: маладыя людзі проста хацелі прэзэнтаваць кіяўлянам стравы беларускае народнае кухні - дранікі і печаную бульбу, а таксама знакаміты нацыянальны напой – крамбамбулю. Мінакі, якія далучыліся да акцыі ў ролі дэгустатараў, засталіся задаволеныя.