Радыё Свабода Сёньня госьцяй "Начной Свабоды" будзе Валянціна Кудлацкая зь Верхнядзьвінску, якая на гэтым тыдні была грамадзкім рэдактарам "Свабоды". У мінулым скліканьні яна была дэпутатам мясцовага савету. Сярод іншага яна пракамэнтуе выказваньні гамельчукоў, ці задаволеныя яны дзейнасьцю сваіх дэпутатаў.
У "Начных досьледах" сёньня завяршэньне сэрыі матэрыялаў з дасьледаваньнем беларускага інтэрнэту, якую мы вялі з панядзелка. Сёньня мы цікавімся, наколькі ў сеціве распаўсюджаная беларуская мова.
А жыхары Горадні раскажуць, ці часта яны сустракаюць беларускую мову ў інтэрнэце.
Апрача таго ў "Начной Свабодзе" згадка пра творчасьць паэта Анатоля Сыса, увасобленую ў песьнях, аповед пра стварэньне ў Італіі мастацкага фільма пра гісторыю беларускай сіраты Вікі Мароз, згадка пра легендарнага сабачку Лайку, які 50 гадоў таму першым пабываў у космасе.
У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў закончыць аповед пра гурт "Троіца", а ў "Начной чытанцы" свае казкі для дарослых завершыць чытаць магілёўская літаратарка Анка Ўпала.
Пасьля 23-й гадзіны: адказы на пытаньні слухачоў Алеся Анціпенкі, у фокусе "Экспэртызы Свабоды" – як у Беларусі адзначалі 70-годзьдзе піку сталінскага тэрору, у перадачы "Падарожжа Свабоды" – аповед пра мястэчка Насовічы Добрушскага раёну.
Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.