Партыя БНФ стала сябрам Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу

Уладзімер Глод, Менск Партыя БНФ стала паўнапраўным сябрам Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу (МДЗ) – арганізацыі, якая аб’ядноўвае правацэнтрысцкія партыі сьвету. Такое рашэньне прынятае на сэсіі гэтай міжнароднай арганізацыі ў Сальвадоры.
Раней беларуская партыя мела ў МДЗ статус назіральніка і не магла ўдзельнічаць у галасаваньні. Каб стаць паўнавартасным сябрам, патрэбны рэкамэндацыі дзьвюх партыяў, якія на гэты час уваходзяць у МДЗ. Партыі БНФ паспрыялі правацэнтрысты са Швэцыі ды Нарвэгіі.

Статус назіральніка ў МДС мае Аб’яднаная грамадзянская партыя.