Лічба дня: 2500 злачынстваў

Радыё Свабода 2 500 – столькі карупцыйных злачынстваў было зарэгістравана за 9 месяцаў бягучага году. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі генэральны пракурор краіны Пётар Міклашэвіч.
Паводле яго было выяўлена 846 выпадкаў дачы хабару, 579 фактаў крадзяжу з выкарыстаньнем службовага становішча, 1050 выпадкаў злоўжываньня ўладай у карысьлівых мэтах.

Кампэнсаваная шкода, нанесеная карупцыйнымі злачынствамі, у памеры 8 мільярдаў рублёў.

Пётар Міклашэвіч падкрэсьліў, што колькасьць карупцыйных злачынстваў у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году зьменшылася на 8%.