Учора ў Менску ўшанавалі 70-я ўгодкі расстрэлаў: фотарэпартаж

Радыё Свабода 29 кастрычніка 1937 году ў Менску адбыўся масавы расстрэл беларускай інтэлігенцыі. Ва ўнутранай турме НКВД за адну ноч былі забітыя каля ста чалавек, 22 зь іх — пісьменьнікі. У 70-я ўгодкі трагедыі прадстаўнікі грамадзкасьці наведалі месцы пахаваньня ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў Менску.
Ушанаваньне ахвяраў рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках

Ускладаньне кветак ля памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры



Памінальная імша ў Лошыцы

Праваслаўны сьвятар Леанід Акаловіч





Ушанаваньне ахвяраў у Трасьцянцы

Заключная памінальная акцыя ва ўрочышчы Курапаты

Ля капліцы з выявай Маці Божай Курапацкай, якую зрабіў мастак Аляксей Марачкін

Пасьля правядзеньня раскопак вядомыя толькі два прозьвішчы расстраляных у Курапатах

Ля закладнога курапацкага каменя

Уладзімер Кішкурна паставіў у Курапатах крыж па сваім рэпрэсаваным дзядзьку



Сьвечкі ля крыжоў на курапацкай алеі