Любоў Лунёва, Менск Палітыка Паўла Cевярынца дапыталі ў пракуратуры Савецкага раёну Менску ў крымінальнай справе. Сьледчы паведаміў Паўлу, што у 2003 годзе ў Менску на вуліцы Гікала адбылося забойства таксіста. Абвінавачаны ў забойстве падчас допыту паведаміў сьледчаму, што ў дзень забойства ён нібыта ехаў у таксі да Паўла Севярынца.
Пры гэтым ён не зьвязваў імя Севярынца з забойствам. Лідэр стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Павал Севярынец прадэманстраваў як алібі свой пашпарт, у якім са штампаў аб перасячэньні мяжы вынікала, што ён знаходзіўся ў гэты дзень ва Ўкраіне.
Павал Севярынец не выключае, што спэцслужбы змогуць скарыстацца паказаньнямі абвінавачанага для дыскрэдытацыі сяброў моладзевага дэмакратычнага руху.
Сьледчы запытваў у Севярынца, ці займаецца ён апазыцыйнай дзейнасьцю і да якой апазыцыйнай партыі ці руху ён належыць.
Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры
П.Севярынца выклікаюць у пракуратуру ў справе аб забойстве таксіста, 24.10.2007