Тыдзень у Беларусі ў фатаздымках, 22 – 27 кастрычніка

Радыё Свабода Беларускія падзеі ў фатаздымках
22 кастрычніка. Устаноўчы сход арганізацыі “Маладыя дэмакраты”

Лідэр моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Аляксандар Шумкевіч



"Маладыя дэмакраты" возьмуць актыўны ўдзел у парлямэнцкіх выбарах



Падчас абраньня кіраўніцтва моладзевай арганізацыі АГП



На ўстаноўчым сходзе выступіў лідэр АГП Анатоль Лябедзька

23 кастрычніка. Жураўлік у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, дасланы арганізацыяй “Amnesty International” на імя міністра ўнутраных справаў Ул.Навумава



Праваабаронцы аддадуць жураўліка адрасату

23 кастрычніка. Разгляд у Вярхоўным судзе скаргі праваабаронцаў Стэфановіча, Лабковіча і Бяляцкага на адмову зарэгістраваць праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”

На працэс прыйшлі праваабаронцы, дыпляматы, журналісты. У першым шэрагу справа прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксей Пячкураў

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі й Тацяна Равяка падчас перапынку ў залі суду

На судовы працэс прыйшлі вядомыя палітыкі. Сярод іх старшыня АГП Анатоль Лябедзька

23 кастрычніка. Адкрыцьцё выставы “Экспрэсія Ніды” ў Менску



Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт



Выставу адкрываюць літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас, кіраўнік музэю Васіль Шаранговіч, арганізатар пленэру Саўлюс Круопіс і намесьнік міністра культуры Валеры Гедройц.



Аўтар ідэі выставы Саўлюс Круопіс



Мастак Алесь Ксяндзоў



Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і палітоляг Уладзімер Падгол



Адна з арганізатарак выставы Крысьціна Паканіце

24 кастрычніка. Пікет за вызваленьне Аляксандра Казуліна ў Менску


Пікет адмыслова дазволілі ў бязлюдным месцы?


Кіроўцы сігналілі ў падтрымку Вользе Казулінай. Праз паўгадзіны гэты партрэт ў Вольгі адбяруць


“Супрацоўнікі ў цывільным” таксама рыхтаваліся да акцыі


Былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч: “Прысуд Казуліну незаконны!”

24 кастрычніка. Разьвітальная вечарына польскага консула ў Горадні Анджэя Крэнтоўскага





26 кастрычніка. Адкрыцьцё выставы “Памяць грукоча ў сэрца” на сядзібе БНФ













27 кастрычніка. Талака ў Курапатах



















27 кастрычніка. Міліцыя перашкодзіла аўтобусу зь менскімі актывістамі даехаць да Сьвіслачы на сьвяткаваньне Дня памяці паўстанцаў 1863 г.


Аўтобус затрыманы ДПС на «алімпійцы». Падстава для затрыманьня: ананімны званок – у аўтобусе нелегалы, якія хочуць перайсьці польскую мяжу. (У цэнтры – Юрась Хадыка, справа – начальнік Дзяржынскага РАУС падпалкоўнік Святаслаў Дарашэвіч.)


Праверка дакумэнтаў цягнулася роўна 3 гадзіны (На заднім пляне – Віктар Івашкевіч і Алесь Каліта)






Апэрацыяй кіраваў чалавек у цывільным, які «выпадкова» прыехаў зь Менску


Другі раз аўтобус спынілі ў раёне Стоўбцаў


Трэцяе спыненьне на 213 км “алімпійкі”




Аўтобус эскартавалі да Баранавіцкага ГАУС


Юры Хадыка спрабуе высьветліць прычыну затрыманьня аўтобусу. Афіцыйнае тлумачэньне – ананімны званок пра перавозку ў аўтобусе наркотыкаў і алькаголю.


Каля Баранавіцкага ГАУС


У выніку група зьмяніла маршрут – перад уніяцкай царквой у Вольным


Сталавічы – каля помніка воінам ВКЛ, што загінулі ў баі супраць карных атрадаў Суворава ў 1771 г.

27 кастрычніка. У Сьвіслачы адзначылі Дзень памяці паўстанцаў 1863 году