30 дэмакратычных актывістаў так і не даехалі да Сьвіслачы

Любоў Лунёва, Менск Міліцыянты адпусьцілі ўсіх затрыманых. Аўтобус вяртаецца ў Менск. Алесь Каліта паведаміў, што актывісты адмовіліся ад намеру наведаць Сьвіслач.
Каля Баранавічаў прадстаўнікі МУС затрымалі аўтобус, у якім знаходзілася каля трыццаці чалавек. Яны патлумачылі, што паводле іхных зьвестак у аўтобусе знаходзяцца выбуховыя ці наркатычныя рэчывы.

Раней міліцыянты ўжо затрымлівалі гэты аўтобус. Некалькі гадзінаў яны правяралі дакумэнты пасажыраў.

Каля трыццаці актывістаў скіроўваліся ў Сьвіслач, каб ушанаваць памяць Кастуся і Віктара Каліноўскіх.


Аўтобус затрыманы ДПС на «алімпійцы». Падстава для затрыманьня: ананімны званок – у аўтобусе нелегалы, якія хочуць перайсьці польскую мяжу. (У цэнтры – Юрась Хадыка, справа – начальнік Дзяржынскага РАУС падпалкоўнік Святаслаў Дарашэвіч.)


Праверка дакумэнтаў цягнулася роўна 3 гадзіны (На заднім пляне – Віктар Івашкевіч і Алесь Каліта)






Апэрацыяй кіраваў чалавек у цывільным, які «выпадкова» прыехаў зь Менску


Другі раз аўтобус спынілі ў раёне Стоўбцаў


Трэцяе спыненьне на 213 км “алімпійкі”




Аўтобус эскартавалі да Баранавіцкага ГАУС


Юры Хадыка спрабуе высьветліць прычыну затрыманьня аўтобусу. Афіцыйнае тлумачэньне – ананімны званок пра перавозку ў аўтобусе наркотыкаў і алькаголю.


Каля Баранавіцкага ГАУС


У выніку група зьмяніла маршрут – перад уніяцкай царквой у Вольным


Сталавічы – каля помніка воінам ВКЛ, што загінулі ў баі супраць карных атрадаў Суворава ў 1771 г.

Сьвіслач: Дзень памяці паўстанцаў 1863 г. адзначылі пад наглядам міліцыі, 27.10.2007 Міліцыянты другі раз затрымалі аўтобус з дэмакратычнымі актывістамі, 27.10.2007 Міліцыянты затрымалі другі аўтобус, 27.10.2007 Міліцыя затрымала каля трыццаці дэмакратычных актывістаў, 27.10.2007