Міліцыянты затрымалі другі аўтобус

Любоў Лунёва, Менск Турыстычная група скіроўвалася ў Косава на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі. Экскурсавод паведаміла, што ў ейнай шматгадовай практыцы гэта першы выпадак, калі міліцыянты затрымліваюць экскурсійны аўтобус разам з пасажырамі.
Затрыманыя раней актывісты дэмакратычнага руху падалі калектыўную скаргу на дзеяньні міліцыянтаў. Тыя ім паабяцалі, што магчыма ўсіх адпусьцяць праз 30 хвілінаў.

У міліцыю Дзяржынскага раёну прыехаў намесьнік кіраўніка менскай абласной міліцыі палкоўнік Сіняўскі.

• Міліцыя затрымала каля трыццаці дэмакратычных актывістаў, 27.11.2007