Лічба дня: 1%

Радыё Свабода Паводле словаў міністра працы і сацыяльнай абароны Ўладзімера Патупчыка, да 2010 году ўзровень беспрацоўя ва ўсіх малых і сярэдніх гарадах Беларусі павінен складаць адзін адсотак ад эканамічна актыўнага насельніцтва.
Як паведамляе БелаПАН, міністар заявіў, што ў Беларусі існуе розьніца ўзроўню беспрацоўя па тэрыторыях.