Вярхоўны Суд абараніў рашэньне Мінюста не рэгістраваць “Вясну”

Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Вярхоўным Судзе быў абвешчаны вэрдыкт па скарзе праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча і Алеся Бяляцкага на дзеяньні Міністэрства юстыцыі. Яны аспрэчвалі рашэньне Мінюста, які адмовіўся зарэгістраваць грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”.
Вярхоўны Суд адхіліў скаргу праваабаронцаў і пацьвердзіў рашэньне Міністэрства юстыцыі. Падрабязнасьці далей на нашым сайце

• Праваабаронцы прымусілі суд і Мін’юст гаварыць па-беларуску, 23.10.2007 • Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала “Вясну”, 24.08.2007 • Ці зарэгіструюць “Вясну”?, 23.08.2007