Госьць "Начной Свабоды" – празаік Віктар Казько

Радыё Свабода Віктар Казько – удзельнік "Начной чытанкі" на гэтым тыдні. Ён прадстаўляе твор "Зазірнуць у вочы зьверу". Сярод іншага пракамэнтуе адказы людзей на пытаньне пра аптымістычныя і пэсымістычныя творы ў беларускай літаратуры".
У "Начных досьледах" – пэнсіянэры і пэнсіі. 70 працэнтаў беларускіх пэнсіянэраў працягваюць працаваць. Чаму сталыя людзі павінны шукаць дадатковыя сродкі?

Сюжэт з канцэрту "Музыка Літвы і Кароны", які ладзяць ансамбаль "Клясык авангард" і салісты беларускай опэры ў рамках кампаніі адраджэньня старасьвецкай музыкі.

Кінаагляд Максіма Жбанкова. АБЛОГа беларускага інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава гурт "Чыстае срэбра".

Пасьля 23-й – "Падарожжы Свабоды" ў вёску Насовічы, што ў Добрускім раёне, "Беларуская Атлянтыда. Без бар''ераў" пра ролю праваслаўнай царквы ў беларускім замежжы. "Беларускае замежжа" – як жывецца беларусам у Швэцыі і агляд вашых лістоў на Свабоду.