Накіраваныя заявы за пакараньне тых, хто перасьледуе А.Казуліна

Алег Грузьдзіловіч, Менск. 60 грамадзянаў Беларусі накіравалі заявы ў генэральную пракуратуру адносна перасьледу Аляксандра Казуліна. Заяўнікі патрабуюць завесьці крымінальныя справы супроць асобаў, якія спрычыніліся да таго, што экс-кандыдат на прэзыдэнта трапіў ў калёнію.
У заявах ўказаны крыніцы, ў якіх фігуруюць прозьвішчы судзьдзяў, сьледчых, міліцыянтаў і супрацоўнікаў пракуратуры. У тым ліку гэта кіраўнік менскага АМАПу Юры Падабед, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Аляксей Рыбакоў, генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч ды іншыя.

“Крымінальны кодэкс сурова карае пазбаўленьне чалавека волі паводле палітычных прычын. За гэта можна нават атрымаць сьмяротную кару”, -- нагадаў актывіст Грамадзкай камісіі “Свабоду Аляксандру Казуліну!” былы адвакат Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Аляксандра Казуліна вязьнем сумленьня.

• Здароўе Аляксандра Казуліна не палепшала, 09.10.2007