П.Юхневіча судзяць за наведаньне тэатральнага спэктаклю

Любоў Лунёва, Менск У судзе Савецкага раёну Менску сёньня будуць актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Юхневіча. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.
Пратакол складзены па факце затрыманьня, якое адбылося 23 жніўня, калі разам з Паўлам затрымалі актораў і гледачоў “Вольнага тэатру”.

Учора Павал адбыў сем сутак арышту напярэдадні Эўрапейскага маршу. Адразу пасьля адбыцьця пакараньня міліцыянты забралі яго з турмы на Акрэсьціна і адвезьлі ў Савецкі раённы суд. Судзьдзя Людміла Савасьцян выпісала яму позвы на 19 кастрычніка. Але міліцыянты не адпусьцілі хлопца і адвезьлі яго ў аддзел міліцыі Савецкага раёну.