Госьць начнога эфіру – паэт Валянцін Бойка

Радыё Свабода Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Валянцін Бойка, чые вершы на гэтым тыдні гучаць у "Начной чытанцы". У нашым апытаньні людзі скажуць, у чым плюсы і мінусы студэнцкага жыцьця.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, наколькі пашыраны ў Беларусі антысэмітызм. Прагучаць рэпартажы з фэсту беларускамоўных кліпаў і з канцэрту гурту "Джабібум". У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Minsker Kapelye", а ў "Начной чытанцы" -- вершы Валянціна Бойкі.

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" у вёску Неглюбка Веткаўскага раёну Гомельшчыны, у перадачы "Беларуская Атлянтыда" – пра Северскія землі; перадача "Беларускае замежжа" сёньня прысьвечаная беларусам, якія працуюць у вядучых навуковых і адукацыйных цэнтрах сьвету, а таксама прагучыць агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111".