З Акрэсьціна выйшлі Л.Навіцкі, З.Бародка, С.Гарахавік і М.Сасім

Алег Грузьдзіловіч, Менск А 5-ай вечара 16-га красавіка зь менскай турмы на Акрэсьціна выйшлі на волю чатыры дэмакратычныя актывісты, асуджаныя за дробнае хуліганства. Леанід Навіцкі, Зьміцер Бародка, Сьвятлана Гарахавік і Мікіта Сасім мяркуюць, што насамрэч улады “прэвэнтыўна” ізалявалі іх напярэдадні "Эўрапейскага маршу", каб ня даць магчымасьці прыняць удзел у арганізацыі акцыі.
Леанід Навіцкі, Святлана Гарахавік і Зьміцер Бародка зноў разам, як і 1 кастрычніка, калі іх арыштавалі нібыта за “нецэнзурную лаянку”

Сябры віншуюць Зьмітра Бародку з выхадам на волю і павялічэньнем ў сям’і – падчас арышту ў актывіста нарадзілася двойня!

Леанід Навіцкі: “Усяго я адсядзеў 25 сутак. Паміж “пасадкамі” на 10 і 15 дзён было толькі 4 гадзіны волі”

Студэнтка 4-га курсу БДУ Сьвятлана Гарахавік: “Да мяне ў камэру прыходзілі супрацоўнікі КДБ каб паведаміць, што вучыцца далей я ня буду. Але мы яшчэ паглядзім”

Унутраны дворык у турме на Акрэсьціна ёсьць, але арыштантаў на прамэнады не выводзяць