Нямецкія хрысьціянскія дэмакраты салідарныя з удзельнікамі Эўрапейскага маршу

Радыё Свабода Кіраўнік Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (кіроўная партыя Нямеччыны) Рональд Пофала даслаў на адрас Аб''яднанай грамадзянскай партыі ліст, у якім зьвяртаецца да дэмакратычных сіл Беларусі і ўдзельнікаў сёньняшняга Эўрапейскага Маршу.
Рональд Пофала піша, што ўдзелам у маршы людзі дэманструюць тое, што Беларусі патрэбны эўрапейскі выбар і што толькі дзякуючы агульнаму прызнаньню эўрапейскіх каштоўнасьцяў – свабода, правы чалавека і дэмакратыя – можна дамагчыся таго, каб Беларусь увайшла ў эўрапейскую сям''ю.

Нямецкі палітык таксама заклікае дэмакратычныя сілы Беларусі выступіць "адзіным фронтам" ня толькі на Эўрапейскім Маршы, але і ў далейшай палітычнай барацьбе.