Трох гарадзенскіх актывістаў трымаюць у пастарунку

Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык, а таксама Сяргей Антусевіч і Анатоль Хацько знаходзяцца ў Гарадзенскім райаддзеле міліцыі. Іхнюю машыну затрымалі а 8-й гадзіне каля вёскі Верцялішкі.
Як паведаміў, Сяргей Антусевіч, іх трымаюць паасобку, разьвялі па кабінэтах і бяруць тлумачэньні. Анатоль Хацько зазначыў, што пры затрыманьні ім тлумачылі прычыну гэтага крадзяжом магнітолаў з аўтамабіляў, але ў пастарунку сказалі, што маюць матэрыялы наконт кватэрнага крадзяжу. Анатоль Хацько перакананы, што мэта: затрымаць іх на пэўны час.