Горадня: на беларуска-літоўскім памежным пераходзе затрыманы сябра АГП

Міхал Карневіч, Горадня Уладзімер Ларын вяртаўся сёньня разам з сваімі калегамі зь Вільні, дзе яны бралі ўдзел у семінары па правах чалавека. На памежным пераходзе ў Прывалках мытнікі з усяго маршрутнага аўтобуса праверылі толькі ўдзельнікаў семінару й аднаго студэнта, які вучыцца ў Вільні. Іх дагляд працягваўся каля гадзіны.
Уладзімера Ларына, паводле слоў відавочцаў, затрымалі пасьля таго, як мытнікі знайшлі ў яго кнігу “Случайный президент”. Усе астатнія былі адпушчаны.