Лічба дня: "700-800 даляраў"

Радыё Свабода Столькі паводле Аляксандра Лукашэнкі зарабляе беларуская даярка. Пра гэта ён заявіў сёньня, выступаючы перад расейскімі журналістамі.
“У нас была прынятая праграма выратаваньня вёскі, тое ж трэба рабіць і Расеі, хаця там пацыент хутчэй невылечны. Новыя фэрмы — гэта сапраўдныя палацы. Сёньня ты ня зойдзеш на фэрму проста так, бо гэта дом для даяркі, яны атрымліваюць там 700-800 даляраў. Вёску ня трэба ператвараць у горад, яна павінна пахнуць зямлёй, а не асфальтам”.