Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў Шклоўскім райаддзеле міліцыі. “Доказаў віны Зьмітра Дашкевіча дастаткова. Мяркую, празь некалькі дзён справа пойдзе у суд”, — сказаў “Свабодзе” сьледчы Сяргей Лох, які вёў справу Дашкевіча.
Другую крымінальную справу на лідэра “Маладога фронту” завялі 14 жніўня. Актывіста абвінавацілі ў адмове даваць сьведчаньні паводле справы на іншых актывістаў “Маладога фронту”.
Нагадаем, летась Зьмітра Дашкевіча асудзілі на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Актывіст адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі.
Паводле другога абвінавачаньня Зьміцер Дашкевіч можа атрымаць паўгоду зьняволеньня.