Затрыманьні моладзі каля ўправы Партыі БНФ

Любоў Лунёва, Менск Каля ўправы Партыі БНФ супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымліваюць кожнага, хто выходзіць з управы на вуліцу.
Міліцыянты даглядаюць асабістыя рэчы. Маладзёнаў адводзяць убок і не даюць ісьці далей.

Моладзевыя актывісты не выключаюць, што могуць адбыцца прэвэнтыўныя затрыманьні на час “Эўрапейскага маршу”.

Наперадзе выходныя, таму, верагодна, да панядзелка, 15 кастрычніка, людзей будуць трымаць да суду ў турме на вуліцы Акрэсьціна.