За адмову правядзеньня пікетаў – у суд

Уладзімэр Глод, Менск Зь сёньняшняга дня актывісты аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі пачынаюць падаваць у суды скаргі на дзеяньні рэгіянальных уладаў, якія забаранілі правядзеньне пікетаў супраць адмены сацыяльных гарантыяў.
“Мы лічым, што аргумэнты мясцовых уладаў не зьяўляюцца сур’ёзнымі і супярэчаць закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў, – сказала Радыё Свабода актывістка дэмакратычнага руху Алена Скрыган. – Прыкладам, спасылкі на тое, што пікеты будуць перашкаджаць руху пешаходаў выглядаюць яўна надуманымі”.

У прэзыдыюме аб’яднаных дэмакратычных сілаў гавораць, што за кожную скаргу ў суд патрэбна заплаціць дзьве базавыя велічыні (памер адной базавай велічыні складае 31 тысячу рублёў). І таму колькасьць скаргаў будзе залежыць ад фінансавых магчымасьцяў заяўнікаў пікетаў.

• А.Лябедзька: “Гэта самая лепшая акцыя апазыцыі”, 30.09.2007