Лічба дня: 40 адсоткаў

Радыё Свабода, Прага На прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валер Варанецкі заявіў, што Беларусь выступае за стабільныя і прадказальныя адносіны з пастаўшчыкамі энэргарэсурсаў, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс-Захад”.
Валер Варанецкі выказаўся за максымальная магчымую і эканамічна апраўданую дывэрсыфікацыю пастаўшчыкоў і маршрутаў пастаўкі. Намесьнік міністра сказаў, што праз Беларусь ідзе ў Эўропу звыш 40 адсоткаў расейскага газу і 25 адсоткаў расейскай нафты.