Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры - ангельская пісьменьніца Дорыс Лэсінг

Радыё Свабода Сталы сакратар Швэдзкай акадэміі Горас Энгдаль у Стакгольме а 13.00 паводле мясцовага часу абвясьціў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2007 год. Ім стала ангельская пісьменьніца Дорыс Лэсінг
Сярод фаварытаў сёлета называліся Філіп Рот (ЗША), Харукі Муракамі (Японія), Амоз Оз (Ізраіль), Жан-Мары Гюстаў ЛёКлезіё (Францыя), Адоніс (Сырыя), Томас Транстромэр (Швэцыя), Марыё Варгас Лёса (Пэру), Джойс Кэрал Оўтс (ЗША)

Нобэлеўская прэмія складае 10 мільёнаў швэдзкіх крон (1,5 мільёна даляраў).