Сяргей Астраўцоў Каля 12-й ночы 10 кастрычніка Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі пакінуў Ленінскі РАУС, куды ён прыходзіў, паколькі была затрыманая Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі.
Як паведаміў нашаму Радыё яе намесьнік Мечыслаў Яскевіч, спадарыня Борыс запатрабавала адваката, ёй прапанавалі толькі дзяржаўнага, а ўрэшце рэшт пасадзілі на ноч у міліцэйскі ізалятар. Абвінавачаньне звычайнае: яна, паводле міліцыянтаў, “брыдкасловіла”.
Анжаліка Борыс і Анджэй Крэнтоўскі
Польскія дыпляматы спрабуюць вызваліць затрыманых у Горадні , 10.10.2007
Польскія дыпляматы спрабуюць вызваліць затрыманых у Горадні , 10.10.2007