Нобэлеўскім ляўрэатам у галіне хіміі стаў немец Герхард Эртль

Радыё Свабода Прэмія прысуджаная яму за дасьледаваньні хімічных працэсаў цьвёрдых паверхняў. Сёньня навукоўцу споўніўся 71 год.
Эртль сказаў журналістам у Бэрліне, што калі даведаўся пра навіну, ня мог гаварыць, а вочы напоўніліся сьлязьмі.

Нобэлеўская прэмія складае 10 мільёнаў швэдзкіх крон (1,5 мільёна даляраў).