Аляксандар Уліцёнак, Менск На гэтым тыдні Радыё Свабода прэзэнтуе новую рубрыку – “Ваш галоўны рэдактар”. Першым “народным” рэдактарам стала Ірына Казуліна – жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, які зараз знаходзіцца ў калёніі “Віцьба-3”. Спадарыня Ірына штодня вызначае лепшыя, на яе погляд, матэрыялы карэспандэнтаў Свабоды, камэнтуе іх, распрацоўвае плян пятнічнага эфіру нашага Радыё. Учора ўвечары зь ёй сустрэўся журналіст Аляксандар Уліцёнак. Вось фрагмэнт з гэтай размовы.
Уліцёнак: “Спадарыня Ірына, у зьвязку з вашым грамадзкім тыднёвым рэдактарствам на Радыё Свабода – якім газэтам, сайтам, тэлеканалам вы аддаяце перавагу зараз?”
Казуліна: “Штодня чытаю сайты Свабоды, АГП, Хартыі. З газэтаў атрымліваю “Народную волю”, “Нашу ніву”, “Белгазету”, усё жыцьцё выпісваю “Комсомольскую правду”…
Уліцёнак: “Можа ў вас ёсьць любімыя журналісты?”
Казуліна: “Сказаць па праўдзе, то любімыя тыя, зь якімі мы пішам інтэрвію і артыкулы з маім мужам, Аляксандрам…”
Уліцёнак: “У заканадаўстве пра СМІ чакаецца “абнаўленьне”, якое, у прыватнасьці, тычыцца інтэрнэту. А што зьмянілі б у новым законе вы, каб была такая магчымасьць?”
Казуліна: “Адзінае – гэта ўрэгулявала б тое, што мне вельмі не падабаецца: камэнтары на сайтах. Часам людзі заходзяць туды хіба ці ня толькі дзеля таго, каб пасварыцца ці абразіць адзін аднаго – вось што мне абсалютна не па душы”.
Найлепшыя публікацыі сайту svaboda.org за аўторак. Выбар Ірыны Казулінай
“Добраахвотна пакідаць пасаду – не ў расейскай традыцыі”
Прысуд Андрэю Клімаву пакінулі бязь зьменаў
С.Шушкевіч пра пляны Пуціна: “Нам трэба ісьці іншым шляхам”
У Палату прадстаўнікоў перадалі больш за 40 тыс. подпісаў грамадзянаў
Яніна Пушкіна: “Я спадзяюся, што буду добрым пэдагогам для маіх дзетак”