У Менску затрымалі маладафронтаўца К.Гарэцкага

Любоў Лунёва, Менск Міліцыянты затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Канстанціна Гарэцкага — малодшага брата Барыса Гарэцкага.
У хлопца знайшлі ў заплечніку налепкі з заклікам удзельнічаць у “Эўрапейскім маршы”. Канстанціна Гарэцкага адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

Сябры Канстанціна лічаць, што хлопец трапіў пад “зачыстку” напярэдадні вулічнай акцыі.