У Бабруйску страйкуе болей за тысячу прадпрымальнікаў

Радыё Свабода, Магілёў Шмат прадпрымальнікаў Бабруйскага цэнтральнага рынку сёньня ня выйшлі на працу. Паводле прадпрымальніцы Алены Мядзьведзевай, страйкуе болей за палову супрацоўнікаў рынку.Яны далучыліся да акцыі салідарнасьці “Аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны адпачынак”.
Алена Мядзьведзева таксама паведаміла, што сёньня на санітарны дзень зачыніўся гандлёвы цэнтар “Вэстар”. У “Вэстары”працуе каля 200 чалавек.

Усяго ў Бабруйску 5 рынкаў.

• Слонім: Не працуе ніводны з трох рынкаў, 2.10.2007 • Беларускія прадпрымальнікі маюць намер страйкаваць, 2.10.2007