<B>А.Лябедзька: “З Украіны пойдуць пазытыўныя імпульсы”</B>

Уладзімер Глод, Менск Беларускія палітыкі камэнтуюць папярэднія вынікі парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька адзначае:
“Перамога памаранчавых на гэтых выбарах - вельмі важны фактар і для нас. Чаму? Таму што адтуль, з Украіны, пойдуць пазытыўная энэргетыка ды імпульсы. Цяпер у афіцыйнай беларускай прапаганды будзе значна менш шанцаў паказваць украінскі прыклад як беспэрспэктыўную справу. Цяпер ня скажаш, што актыўныя выхады людзей на вуліцы і змаганьні за свае ідэалы не прыносяць вынікаў”.

• “Лукашэнка вельмі зацікаўлены ў памаранчавай уладзе ва Ўкраіне”., 01.10.2007