У Горадні выйшаў на волю студэнт-каліновец

Сяргей Астраўцоў Пасьля 5-дзённага арышту зь міліцэйскага спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС выпусьцілі Яўгена Скрабутана. Гэта адбылося позна ўвечары ў нядзелю.
Актывіста затрымалі 25 верасьня на гарадзенскім аўтавакзале, калі ён прыехаў зь Менску. Яўген лічыць, што яго чакалі, у яго сканфіскавалі налепкі, прысьвечаныя Эўрапейскаму Маршу і пасадзілі за краты. На наступны дзень у Кастрычніцкім раённым судзе Яўгена Скрабутана пакаралі арыштам па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы на адрас міліцыянтаў, што яго затрымалі.

• У Горадні студэнта-каліноўца арыштавалі на пяць сутак, 11.08.2004