Міліцыянты шукаюць улёткі на рынках

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі забралі 800 улётак у прадпрымальнікаў на рынку “Ждановічы”.
Аўтары ўлётак прапаноўваюць беларускім прадпрымальнікам зрабіць 2 кастрычніка выходным днём і не выходзіць на працу — на знак салідарнасьці з усімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі й рэалізатарамі, якія церпяць уціск улады.

Аўтары ўлётак прапануюць адзначаць 2 кастрычніка як Дзень прадпрымальніка.

Міліцыянты шукаюць на рынках распаўсюднікаў улётак.