Вячаслаў Кулік, Менск У Барысаве адбыўся стыхійны мітынг прыватных гандляроў з прыватнага рынку адкрытага акцыянэрнага таварыства “Геракамбел”.
Людзі прыйшлі на плошчу перад будынкам мясцовага райвыканкаму, каб выказаць пратэст супраць значнага (у тры-шэсьць разоў) падаражаньня арэнды гандлёвых месцаў.
Вось што паведаміў “Свабодзе” старшыня Рады індывідуальных прадпрымальнікаў рынку “Геракамбел” Алег Папкоў:
“Я нават сам не чакаў, што столькі людзей прыйдуць. Яны зразумелі сытуацыю, ім раздалі новыя рахункі. Яны даведаліся, колькі трэба плаціць. Цяпер адзін квадратны мэтар — 10 эўра. Сем квадратных мэтраў — 210 тысяч рублёў. Плюс за камэру захоўваньня яшчэ 150 тысяч рублёў. Да гэтага людзі плацілі сто тысяч рублёў”.
Паводле Алега Папкова, з удзельнікамі мітынгу сустрэўся старшыня Барысаўскага райвыканкаму Васіль Дэлюк. Ён паабяцаў, што спрэчныя пытаньні разгледзяць у сераду ў Барысаўскім райвыканкаме.
Алег Папкоў заяўляе, што больш як сто пяцьдзясят гандляроў пагражаюць страйкам:
“Калі сытуацыя ня вырашыцца на нашу карысьць, то мы не пачынаем працы. Гэта будзе законнае і арганізаванае мерапрыемства з нашага боку”.