Прэвэнтыўныя затрыманьні ўдзельнікаў фэсту “Права быць свабодным”

Севярын Квяткоўскі, Менск Учора ўвечары былі затрыманыя і дастаўленыя ў райаддзел міліцыі Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці больш за сорак чалавек – пасажыраў аўтобусу, якія рухаліся ва ўкраінскі горад Луцк, дзе ўвечары 22 верасьня мусіць адбыца рок-канцэрт “Права быць свабодным” з удзелам беларускіх і ўкраінскіх рок-гуртоў.
Паводле аднаго з пасажыраў, Віталя Зыблюка, прэтэнзіі былі прад’яўленыя кіроўцам аўтобусу. Падобную інфармацыю мы атрымалі ад пасажыра другога аўтобусу, Зьмітра Касьпяровіча, які заявіў, што недалёка ад Нясьвіжу ДАІ затрымала другі аўтобус.