Рэчыца: высылка апазыцыянэраў перад “Дажынкамі”

Радыё Свабода Сёньня майстар капітальных работ на чыгунцы ў Рэчыцы, ён жа кіраўнік раённай арганізацыі Партыі БНФ Валер Пуціцкі атрымаў загад выправіцца ў камандзіроўку ў Жыткавічы. Ён мусіць пазнаёміцца з падрыхтоўкай тамтэйшай чыгуначнай станцыі да зімы. Камандзіроўка працягнецца да 24 верасьня.
У мінулы панядзелак у камандзіроўку ў Воршу выпраўлены на дзесяць дзён сябра БНФ, аглядчык вагонаў Аляксандар Ганчарэнка.

Таксама 17 верасьня камандзіраваны на два тыдні ў Петрыкаў урач-рэаніматоляг раддому, чалец БНФ Кастусь Кузьняцоў.

“Няма сумневу, што ўлады напярэдадні “Дажынак”, якія пройдуць у Рэчыцы 21-22 верасьня, зачышчаюць тэрыторыю ад апазыцыйна настроеных гараджанаў”, - лічыць Валер Пуціцкі, кіраўнік рэчыцкай арганізацыі Партыі БНФ.