Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд у Баранавічах (судзьдзя Капачэўская) разгледзеў адміністрацыйную справу студэнта зь Менску Зьміцера Кургі. Яго аштрафавалі на пяць базавых велічыняў. Абвінавацілі ў парушэньні правапарадку 10 верасьня.
Паводле праваабаронца Сяргея Гоўша, 10 верасьня Зьмітра Кургу затрымалі спэцназаўцы. Разам зь іншымі людзьмі ён прыйшоў да будынку суда падтрымаць актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэню.
“Да суду прыцягваюцца 16 затрыманых у той дзень, – удакладняе Сяргей Гоўша, – зь іх ужо пакараныя штрафам 6 чалавек. Суды прызначаныя практычна на кожны дзень гэтага тыдня”.
Са словаў Сяргея Гоўшы, сярод аштрафаваных у судзе і дзьве непаўналетнія – Тацьцяна Шакуцька і Люба Філюціч.
У Баранавічах ля суду затрымалі каля дваццаці чалавек, 10.09.2007