Радыё Свабода “Ёсьць вузкае кола людзей, ягонае палітбюро, якія прымаюць такія рашэньні. Што тычыцца рашэньня па Зубкову, тут нельга казаць, што адна каманда перамагла іншую. Для гэтага палітбюро найлепшае рашэньне – каб гэта ня быў чалавек з самога гэтага палітбюро. Калі б гэта быў адзін зь іх, гэта б стварала напружаньне. Пытаньне стаіць так – а хто пагодзіцца быць прэзыдэнтам толькі 4 гады, а потым добраахвотна сысьці, і за каго, тым ня менш можа прагаласаваць насельніцтва. Ясна, што гэты чалавек ня можа быць маладым і энэргічным. Гэта павінен быць палітык сталага веку”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/9/CE1250E0-7AB2-4764-864A-E46EEC6AFBFD.html
Расейскі палітоляг Вольга Крыштаноўская – пра прызначэньне Ўладзімерам Пуціным кіраўніка фінансавай выведкі Расеі Віктара Зубкова на пасаду прэм''ер-міністра.
“Мы не хацелі, каб людзі, якія любяць Польшчу і якія хочуць мець поўныя палітычныя кантакты з нашай краінай, цярпелі ад таго, што афіцыйныя стасункі не такія добрыя. Нас прасілі і палякі, і беларуская апазыцыя, каб прыслалі амбасадара. І таксама зьвярталіся да нашага прэм’ер-міністра, да міністра замежных спраў, прэзыдэнта. Людзі проста прасілі зрабіць гэта проста для беларускага грамадзтва”.
Марыюш Машкевіч, старэйшы дарадца прэм’ер-міністра Польшчы ў міжнародных пытаньнях – пра прыезд польскага амбсадара Г.Літвіна ў Беларусь