Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня скончыўся працэс над “польскімі шпіёнамі”. Чакаецца, што пасьля перапынку, заўтра а 12-й гадзіне, будзе зачытаны прысуд. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суду.
Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разгляд справы пры зачыненых дзьвярах 4 верасьня .
Нагадаем, чатырох грамадзянаў Беларусі абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паведамляюць, што яны зьбіралі й перадавалі замежнай дзяржаве сакрэтныя зьвесткі.
Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк. Ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў.
Уладзімера Рускіна вінавацяць яшчэ ў арганізацыі шпіянажу замежным грамадзянінам.
Справу аб польскіх шпіёнах завялі незадоўга да адстаўкі былога шэфа КДБ Сьцяпана Сухарэнкі. Кіраўнік Беларусі назваў яе “адным са сьветлых пробліскаў” у працы спэцслужбаў.
Пра затрыманьне так званай “групы польскіх шпіёнаў” КДБ паведаміў у ліпені. Адзін з “польскіх шпіёнаў” памяняў паказаньні, 12.09.2007